абхадзіць, -хаджу, -ходзіш, -ходзіць; зак., што. Ходзячы, пабыць у многіх месцах, абысці ўдоўж і ўпоперак што-н. [Маці:] — Бачыш, мая дачушка! Ты адтаптала ногі, Ты абхадзіла дарогі. Глебка. За некалькі дзён абхадзіў [Лабановіч] усе ваколіцы, агледзеў дарогі і новыя мясціны, бо ў гэтым знаёмстве ёсць заўсёды нешта свежае і цікавае. Колас.