абцерці, абатру, абатрэш, абатрэ; абатром, абатраце, абатруць; заг. абатры; пр. абцёр, -церла; зак., каго-што.
1. Выціраючы, зрабіць сухім, чыстым. Узяўшы яблык, Марына абцерла яго ражком хусткі і пачала есці. Кавалёў. Стары паклаў жалеза і абцёр аб [ф]артух рукі. Чорны. Некалькі баравікоў упала з кошыка. [Міколка] падняў іх, старанна абцёр ад пылу, палажыў назад. Лынькоў.
// Выціраючы, сцерці што-н. Яўхім абцёр рукавом пот на лбе і акінуў позіркам двор, шукаючы ценю. Пальчэўскі.
2. Зняць верхні слой чаго-н. Аб пясок абцёр іржу з яе — І падкова нібы люстраная. Непачаловіч.

Паведаміць пра недакладнасьць