1. Паправіць, прывесці ў парадак адзенне і пад., пацягнуўшы ўніз. [Жэнька] глянула з замілаваннем на сваю ляльку Ганульку, якая спала побач з ёю, абцягнула на ёй сукенку. Крапіва.
2. Туга нацягнуўшы, абшыць, абабіць што-н. тканінай і пад. Абцягнуць скурай крэсла.
3. Апусціць, адцягнуць. Бялізна абцягнула вяроўку.
4. Абвесці што-н. чым-н.; абгарадзіць. Абцягнуць агарод дротам.
Паведаміць пра недакладнасьць