абцярпецца, -цярплюся, -церпішся, -церпіцца; зак. Разм. Звыкнуцца з чым-н. непрыемным, з якімі-н. непаладкамі. Пад канец другога тыдня астрожная адзінота і нуда сталі менш мучыць Максіма. Ён абцярпеўся і пачаў крыху прывыкаць да ўсяго гэтага. Машара.