абчасаць, -чашу, -чэшаш, -чэша; зак., што. Чэшучы сякерай, цяслою, зрабіць што-н. роўным, гладкім. Абчасаць бервяно.Мала таго, [дзед] нават памог змайстраваць [калоды]: дзе трэба, абчасаў сякерай, пагабляваў, вычысціў круглай стамескай дупло... Рылько.
// Аддзяліць што-н. ад чаго-н. чэшучы. Лявон нагнуўся, абчасаў каля пня кару. Ядвігін Ш. / у перан. ужыв. — Нас тут [у астрозе] так прапясочылі і абчасалі, такую палітграмату далі, што ні адзін універсітэт не дакажа. Машара.

Паведаміць пра недакладнасьць