абшукаць, -аю, -аеш, -ае; зак., каго-што.
1. Зрабіць вобыск дзе-н., у каго-н. [Начальнік атрада:] — Ну, хлопцы, абшукаць добра ўсе закануркі. Крапіва. За сталом сядзелі памешчык і надзьмуты палкоўнік. — Абшукаць! — быў кароткі загад. Міколку і дзеда старанна абшукалі. Лынькоў.
2. Агледзець старанна ўсё, шукаючы што-н. Было вырашана абшукаць увесь лес повідну, у выпадку варожай аблавы агню не адкрываць, а хавацца. Кулакоўскі.

Паведаміць пра недакладнасьць