абшчыпаць, -аю, -аеш, -ае; зак., каго-што.
1. Шчыпаючы, пазбавіць апярэння, лісця і пад.; абскубці. Абшчыпаць курыцу. Абшчыпаць куст.
2. Шчыпаючы, паабрываць (лісце, ягады, пялёсткі і пад.). Абшчыпаць пялёсткі. Абшчыпаць струкі гароху.
3. Шчыпаючы, параніць у многіх месцах. [Пеўні] абшчыпалі да крыві адзін другому грабяні. Крапіва.

Паведаміць пра недакладнасьць