абшыванка, -і, ДМ -нцы; Р мн. -нак; ж. Лодка з дошак, у адрозненне ад чаўна, які выдзёўбваецца з суцэльнага ствала дрэва. У адзін з такіх дзён я ўзяў вуды, пераплыў на абшыванцы Дняпро і па дарозе падаўся да віроў, на дальні заварот. Лупсякоў.