абшыць, -шыю, -шыеш, -шые; зак., каго- што, чым.
1. Прышыць (галун, футру і пад.) па краях чаго-н., аблямаваць. Абшыць паліто футрам.
// Абкідаць швы ў чым-н.
2. Абабіць усю паверхню дошкамі, лістамі бляхі і пад. Рабочыя паставілі каркас, абшылі яго плітамі, накрылі дах, і праз пяць дзён на будаўнічай пляцоўцы ўжо ўзвышаўся новы прыгожы дом. “Звязда”. Сяк-так звязаць жэрдкі.. [Манг] паспеў праз тры дні, але засталося самае галоўнае: абшыць іх. Маўр.
// Нашыўшы (матэрыю, скуру і пад.), абцягнуць. Абшыць пасылку.
3. Пашыць усё неабходнае для каго-н. Трэба абмыць і абшыць сям'ю, а вечарам аж да поўначы — прасніца, пад вясну — кросны. Чарнышэвіч.

Паведаміць пра недакладнасьць