абы2, часціца. Надае значэнне непаўнацэннасці дзеянню, прадмету, паслабляе патрабаванні да дзеяння, прадмета. Абы сказаць.[Новікаў:] — Мозг не хоча адпачываць. Яму абы чым, але заняцца. М.Ткачоў. [Слімак:] — Ціхі я чалавек, непрыкметны. Мне дзень абы пражыць, і дзякуй богу. Лынькоў.
// Ужываецца ў сказах, якія выражаюць пажаданне чаго-н. [Хлапчук:] — А папу напляваць, жывыя вы ці мёртвыя. Яму абы грошы! Бажко.
Абы дзень да вечара гл. дзень. Абы з рук гл. рука.

Паведаміць пра недакладнасьць