1. Перамагчы каго-н. у гульні. Абыграць у шашкі.
2. Выкарыстаць што-н., умела дастасоўваючы да ўмоў, абставін (у сцэнічным дзеянні, літаратурным творы і пад.). Маналог.. трэба было так абыграць, каб ён не ўспрымаўся як прамова з трыбуны. “Полымя”.
// Выкарыстаць чые-н. словы (памылку) у асабістых мэтах, надаючы не ўласцівае ім значэнне. [Адольф:] Цяпер за тое, што панна Паўлінка мяне гэтак абыграла, вазьму ды паеду. Купала.
3. Наладзіць гучанне музычнага інструмента, пайграўшы на ім нейкі час. Абыграць цымбалы.
Паведаміць пра недакладнасьць