абыходак, -дку, м.
1. Патрэбы штодзённага жыцця. Жанкі і дзяўчаты збіраюць летам ягады і грыбы і гэтым трохі падзарабляюць на дамашні абыходак. Колас. [Федзя:] — Заўсёды нейкі грош Трэба мець на абыходак. Крапіва.
2. Разм. Неабходныя рэчы, абстаноўка. [Маці:] — Стараючыся, дык і на дзвюх дзесяцінах льга жыць. Людзі жывуць. А гэта — што папрадаём увесь абыходак свой — дык яно, жывучы, нажывецца зноў. Чорны.
3. Ужытак, карыстанне. Увесці ў навуковы абыходак невядомыя дакументы.
На першы абыходак — на першую патрэбу, на першы час.

Паведаміць пра недакладнасьць