1. Выяўленне сваіх адносін, манера паводзін у дачыненні да каго-н. Гэта быў дробны хлапчына, заўсёды вясёлы і просты ў абыходжанні. Брыль. Кабановіч пазіраў і проста цешыўся з яго [Анцыпіка] здольнасці ў справе абыходжання з жанчынамі. Колас.
2. Уменне карыстацца чым-н. Выпрацаваць у навучэнцаў навыкі ўмелага абыходжання з прыладамі вытворчасці.
Паведаміць пра недакладнасьць