абыякавасць, -і, ж. Адсутнасць цікавасці да каго-, чаго-н. Нават у найбольш слабых творах Чорнага няма іменна аднаго — абыякавасці да жыцця. Адамовіч. Не задавальняюць чытача творы, напісаныя з недаравальнай абыякавасцю да слова. Юрэвіч.
// Раўнадушнасць да навакольнага наогул. Уражлівую душу [Тапурыя] ахапіла нейкая здранцвелая абыякавасць. Самуйлёнак.

Паведаміць пра недакладнасьць