1. З'явіцца, выявіцца; знайсціся. Пайшла чутка па ваколіцы, што аб'явілася такая бабка- шаптуха, якая вельмі ж добра лечыць і людзей і жывёлу. Якімовіч.
// Падаць вестку; аказацца. [Аўген:] — Дык не гаруй, мая нябога — Яшчэ аб'явіцца твой брат. Колас.
2. Выказаць жаданне што-н. зрабіць. —- Давай, Мікодымка, я пацягаю [вяроўку па полі], а ты пішы ў свае метрыкі, — адразу аб'явіўся Цярэшка. Грахоўскі.
Паведаміць пра недакладнасьць