абяздолены, -ая, -ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад абяздоліць.
2. у знач. прым. Няшчасны, прыгнечаны; пазбаўлены самага неабходнага. Расказваючы гісторыю аднаго з.. курганоў, Янка Купала малюе вобраз музыкі-гусляра, абаронцы інтарэсаў прыгнечаных і абяздоленых людзей. Шкраба. [Пятрусь:] — Я расказаў табе вельмі не многа з таго, што займала мае думы. Самыя звычайныя рэчы: што ёсць раскоша і беднасць, сіла і бяспраўнасць і што ў той спрадвечнай барацьбе класаў ёсць адна найвышэйшая мара: здабыць шчасце для абяздоленага чалавека. Скрыган.
/ у знач. наз. абяздолены, -ага, м.; абяздоленая, -ай, ж. Усе сустрэчныя, думалася, пазіраюць на яе [Марынку], як на няшчасную, абяздоленую. Хадкевіч.

Паведаміць пра недакладнасьць