абяскроўлены, -ая, -ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад абяскровіць.
2. у знач. прым. Белы, пазбаўлены яркай афарбоўкі; бледны (пра рукі, твар і пад.). Абяскроўлены твар.. [Насці] і рукі былі бялей за прасціну. Шамякін.
3. у знач. прым. перан. Пазбаўлены сілы, жыццяздольнасці. [Вучылішча] якраз толькі што вярнулася з фронту.. Вярнулася абяскроўленае, малалікае — большасць курсантаў засталася там, на полі бою... Марціновіч.

Паведаміць пра недакладнасьць