абяцанка, -і, ДМ -нцы; Р мн. -нак; ж. Разм. Абяцанне (часцей нявыкананае). [Тапурыя:] — Цара-такі прагналі, але вольнасць народу багатыя не далі, ашукалі народ абяцанкамі... Самуйлёнак. Сымон жа крыўду дзён спазнаў, Цану спазнаў ён абяцанкам. Броўка. Абяцанка — цацанка, а дурню радасць. Прыказка.
Абяцанкамі карміць гл. карміць.

Паведаміць пра недакладнасьць