авалодаць, -аю, -аеш, -ае; зак.
1. Захапіць, узяць сілай; завалодаць. Спроба ворага з ходу авалодаць пераправай.. не ўдалася. Брыль.
// перан. Падначаліць сабе, падпарадкаваць свайму ўплыву. Авалодаць увагай.
2. Ахапіць, апанаваць (пра стан, думкі, пачуцці). Цяжкая стома авалодала ўсім целам, не хапала паветра. Гамолка. “Глупства ўсё гэта, не можа быць”, — суцяшаў сам сябе Казімір, як бы баючыся таго новага пачуцця, што авалодала ўсёй яго істотай. Краўчанка.
3. Трывала засвоіць што-н., навучыцца карыстацца, кіраваць чым-н. Авалодаць англійскай мовай. Авалодаць агратэхнікай. Авалодаць станком.
Авалодаць сабой — вярнуць страчанае самавалоданне. Госць падаўся да дзвярэй, але зноў авалодаў сабою і спакойна сеў. Чорны.

Паведаміць пра недакладнасьць