авантура, -ы, ж.
1. Рызыкоўная беспрынцыповая падазроная справа, распачатая без уліку рэальных умоў і сіл з надзеяй на выпадковы поспех. Ваенная авантура. Палітычная авантура.Ёсць вайна — авантура, якая задавальняе інтарэсы дынастыі, апетыты грабежніцкай шайкі, мэты герояў капіталістычнай нажывы. Ёсць вайна — і гэта адзіная законная вайна ў капіталістычным грамадстве — супроць прыгнятальнікаў і занявольнікаў народа. Ленін.
2. Сварка, скандал. — Трэба бегчы з гэтай кватэры. Вернуцца гаспадары і ўчыняць нам авантуру... Прокша.
[Фр. aventure.]

Паведаміць пра недакладнасьць