аварыйны, -ая, -ае. Які мае дачыненне да аварыі. Аварыйны сігнал. Аварыйная сітуацыя.
// Які выкарыстоўваецца ў самых пільных выпадках. Твар нампаліта быў белы як палатно. Відно было, што яму не хапала паветра, бо ён адкручваў аварыйны кран кіслароднага прыбора. Алешка.
// Прызначаны для ліквідацыі аварыі. Хлопцы ведалі, што на ветцы стаіць аварыйны цягнік, цягнік-электрастанцыя. Лынькоў.

Паведаміць пра недакладнасьць