аварыя, -і, ж. Пашкоджанне якога-н. механізма, машыны і пад. у час дзеяння, руху. Для папярэджання аварый суднаў небяспечныя месцы абслугоўваюцца гукавой сігналізацыяй.Здарылася аварыя, дык без яго, галоўнага механіка, нічога там зрабіць не могуць. Сабаленка.
// перан. Разм. Няўдача, нечаканае парушэнне чаго-н. у ходзе якой-н. справы; няшчасце. — Ну, якая ў цябе аварыя?— прысеўшы за стол, са здзіўленнем запытаўся Кругляк. Грамовіч.
[Іт. avaria.]

Паведаміць пра недакладнасьць