ага1, часціца.
1. сцвярджальная. Ужываецца, каб выказаць згоду, сцвярджэнне. — У сяло ідзеш? — пацікавілася Алеся. — Ага, да Івана Базылёвага, — адказаў Кастусь. С.Александровіч.
2. Ужываецца ў апавядальнай мове пры ўспамінанні чаго-н., пры перамене тэмы гутаркі і пад. Галя выкаціла веласіпед на дарогу і спынілася. Што яна забылася зрабіць у Сялібе? Ага, разглядаючы кніжную вітрыну на пошце, яна думала, што зараз жа трэба ісці ў бібліятэку, запісацца і ўзяць што-небудзь для чытання. Ермаловіч. [Арцём:] — Вычыталі [у газетах] і пачалі мазгаваць: ага, наконт птушак пытанне адпадае — вадаёмаў няма. А трусы — тут, браткі, варта падумаць. Ракітны.
3. Ужываецца для выказу ўшчування, папроку. [Аўгінька] пачала спаганяць злосць на небараку Віктару. — Ага, паехаў? Што, спазніўся? Ага? Зарэцкі.

Паведаміць пра недакладнасьць