агаварыцца, -варуся, -ворышся, -ворыцца; зак.
1. Загадзя растлумачыць, папярэдзіць; зрабіць агаворку. Варта адразу агаварыцца, што не заўсёды воля ва ўяўленнях героя паўстае хісткай зданню, “краінай-марай”, няяснай і няўстойлівай. Навуменка.
2. Памылкова сказаць не тое, што трэба. Бывае, што ў гарачцы агаворышся, сам не агледзішся як. Няхай.

Паведаміць пра недакладнасьць