агаласіць, -лашу, -лосіш, -лосіць; зак., што.
1. Напоўніць паветра, прастору якімі-н. гукамі (голасам, крыкам і пад.). Дзеці рассыпаліся па лесе і агаласілі яго сваім крыкам і шчэбетам. Колас.
2. Урачыста абвясціць, абнародаваць. Аж вось скончыліся прывітанні Савету, і камуністы агаласілі спіс прывітальных тэлеграм, якія трэба паслаць ад Савета. Гарэцкі.

Паведаміць пра недакладнасьць