агаліцца, агалюся, аголішся, аголіцца; зак.
1. Зняўшы адзенне, стаць голым.
// Скінуць покрыва, лісце, ігліцу. Кусты агаліліся і зрабіліся непрыгожымі — адны дубцы тырчаць. Якімовіч.
// Адкрыцца вачам, пазбавіўшыся покрыва, верхняга слоя. Іншы раз за доўгі пагодлівы дзень так аголіцца і выгарыць на сонцы бераг, што, здаецца, і курыцы тут ужо не напасеш. Кулакоўскі. Вясне так рады малышы. І каля хат, дзе грэла сонца І агаліліся пяскі, Звіняць, як медзь, іх галаскі. Колас.
2. перан. Выявіць сваю сутнасць, свой сапраўдны змест; стаць відавочным.
3. Стаць даступным, адкрытым для праціўніка. Фронт агаліўся.

Паведаміць пра недакладнасьць