агарнуцца, агарнуся, агорнешся, агорнецца; зак.
1. Ахінуць сябе чым-н.; загарнуцца. Агарнуцца хусткай.
2. Заслацца, аблажыцца з усіх бакоў. Лес агарнуўся цемрай.
3. перан. Апынуцца ў пэўным душэўным стане. [Вэня] дапаў да сваіх саней, і душа яго агарнулася лагодным спакоем: конь быў накормлены і запрэжан. Чорны.

Паведаміць пра недакладнасьць