агарод, -а і -у, м.
1. -а. Участак зямлі засаджаны агароднінай. Мінулі хлеў, між густых зарас[нікаў] кіяшніку і маку, што буяў на агародзе, выбраліся на прыгуменне. Мележ. Хлопчыкі падышлі ўжо блізка да агародаў, як учулі плач на ўскраі вёскі. Лынькоў.
2. -у. Агародныя культуры. На папялішчы тым сусед Сабе пасеяў агарод. Астрэйка.
Агарод гарадзіць гл. гарадзіць. Кідаць каменьчыкі ў агарод чый гл. кідаць. Пусціць казла ў агарод гл. пусціць.

Паведаміць пра недакладнасьць