агент1, -а, М -нце, м.
1. Прадстаўнік арганізацыі, установы, які выконвае службовыя, дзелавыя даручэнні. Агент па забеспячэнню. Страхавы агент.
2. Асоба, якая з'яўляецца стаўленікам каго-н., служыць чыім-н. інтарэсам. Агенты імперыялізму.
3. Сакрэтны супрацоўнік разведкі якой-н. дзяржавы; шпіён. Атраду таварыша Андрэя даручана ўстанавіць, ці не з'яўляецца гэты “бацька Рудольф” агентам гестапа. Мікуліч.
[Ад лац. agens, agentis — дзейны.]

Паведаміць пра недакладнасьць