агіда, -ы, ДМ -дзе, ж.
1. Вельмі непрыемнае пачуццё, якое выклікаецца кім-, чым-н. [Юлька] адразу заўважыла, што.. [Андрыян] вельмі п'яны, і скаланулася ад агіды і страху. Марціновіч.
2. Лаянк. Нягоднік, паскуднік. Зірнуў на Богута Даніла, як на агіду, на брыду. Колас.

Паведаміць пра недакладнасьць