агітаваць, -тую, -туеш, -туе; незак.
1. Займацца агітацыяй (у 1 знач.). Трэба мець на ўвазе, што ў гэтай выбарчай кампаніі кожнаму агітатару прыйдзецца агітаваць адначасова за некалькіх кандыдатаў у дэпутаты мясцовых Саветаў. “Звязда”. Самае большае, што маглі зрабіць камсамольцы, гэта агітаваць за таварыства. Крапіва.
2. каго. Разм. Пераконваць у чым-н., схіляць да чаго-н.; угаворваць. Астатнія [вучні] аднесліся да гуртка з іроніяй, кпілі, бяскрыўдна жартавалі: кожны агітаваў суседа, а сам не запісваўся. Шамякін.

Паведаміць пра недакладнасьць