аглухнуць, -ну, -неш, -не; пр. аглух, -ла; зак.
1. Страціць пачуццё слыху; стаць глухім, — Ты што?! — грымнуў гаспадар кулаком па стале. — Аглухла?.. Бажко. Такі шум, гоман на кірмашы, што чалавек ледзь не аглух. Якімовіч.
2. Стаць прыглушаным, заціхнуць (пра гукі). Гудок паравоза раптоўна аглух.

Паведаміць пра недакладнасьць