агляд, -у, М -дзе, м.
1. Дзеянне паводле дзеясл. агледзець (у 1 знач.).
2. Абследаванне якога-н. аб'екта для выяўлення або праверкі яго стану. Тэхнічны агляд. Медыцынскі агляд.
3. Афіцыйнае інспектаванне войск камандаваннем на парадзе.
4. Грамадская праверка, паказ чаго-н. Рэспубліканскі агляд мастацкай самадзейнасці.
5. Кароткае паведамленне пра з'явы, падзеі, факты, якім-н. чынам звязаныя паміж сабою. Міжнародны агляд. Агляд творчасці пісьменніка. Агляд газет.

Паведаміць пра недакладнасьць