аглядка, -і, ДМ -дцы; Р мн. -дак; ж.
1. Дзеянне паводле дзеясл. аглядацца — агледзецца (у 1—2 знач.), аглянуцца (у 1—2 знач.).
2. Асцярожныя, баязлівыя адносіны ў дзеяннях; асцярога. [Вера:] — У гэтых словах — уся наша Таня, з яе аглядкамі на заўтра. Машара.
Без аглядкі (бегчы, імчацца, дзейнічаць і пад.) — а) бегчы вельмі хутка, з усіх сіл, не аглядваючыся. Алесь без вопраткі і босы Бяжыць у снег, праставалосы, За хлеў ён чэша без аглядкі: — А во яны! а во “начаткі”! Колас; б) рабіць што-н. рашуча, не вагаючыся; в) рабіць што-н. бесклапотна, не звяртаючы ўвагі ні на што. З аглядкай — асцярожна, прадбачліва; прыглядаючыся да другіх.

Паведаміць пра недакладнасьць