аголены, -ая, -ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад агаліць.
2. у знач. прым. Без адзення; голы. Сумны, паніклы і ў той жа час суровы ў сваім маўчанні, з аголенай галавой,.. [вайсковец] доўга аглядаў запусцелае селішча. Ракітны.
// Пазбаўлены покрыва. Аголенае карэнне дрэў.
// Пазбаўлены верхняга слоя; бачны, не прыкрыты. Аголеныя горныя пароды.
// Пазбаўлены расліннасці (пра мясцовасць). Неба абложанае нізкімі хмарамі, здавалася, усё цяжэй навісла над аголенай зямлёй. Колас.
3. у знач. прым. Выняты з ножнаў. Казакі з аголенымі шаблямі, з гіканнем праімчаліся паўз яго [Юткевіча]. Мікуліч.
3. перан.; у знач. прым. Відавочны па сваёй сутнасці, непрыкрыты. Аголены цынізм. Аголеная праўда.

Паведаміць пра недакладнасьць