агра... Першая частка складанаскарочаных слоў, якая адпавядае слову агранамічны, напрыклад: агравучоба, аграгурток, аграпрыём, агралабараторыя, аграмерапрыемства, аграфізіка. [Грэч. agrоs — поле.]