аграбіць, -блю, -біш, -біць; зак., каго-што.
1. Сілай адабраць у каго-н. маёмасць, грошы; абрабаваць. Разам з тым [Гамыра] займаўся і бандыцтвам, выходзячы на дарогу. Аграбіў аднаго доктара, падманам заклікаўшы яго да “хворага”. Колас.
// Выкрасці чужую маёмасць. Аграбіць кватэру, магазін.
2. Забраць, абрабаваць паборамі; абабраць.
3. перан. Пазбавіць духоўных сіл; апустошыць.

Паведаміць пра недакладнасьць