агрубелы, -ая, -ае.
1. Які стаў шорсткім, цвёрдым, шурпатым (пра скуру, паверхню чаго-н.). Агрубелая скура.Туга сцягнуты шнурок не паддаваўся агрубелым пальцам. Лынькоў.
// Які стаў больш грубым, нізкім (пра голас).
// перан. Які страціў вастрыню, сілу. Агрубелы слых. Агрубелы нюх.
2. Які стаў вонкава нязграбны, страціў мяккасць, тонкасць (пра аблічча, выгляд). Праз люстэрка мне добра відзён яго [Сцяпана Рыгоравіча] твар — са складкамі маршчын, крыху агрубелы, напэўна, ад марозу. Кірэйчык.
// Які страціў душэўную далікатнасць, стаў менш чулым, чэрствым. Агрубелая натура. Агрубелы чалавек.

Паведаміць пра недакладнасьць