агрубець, -ею, -ееш, -ее; зак.
1. Стаць шорсткім, цвёрдым, шурпатым (пра скуру, паверхню чаго-н.). Бачыць.. [Дуню] хацелася інакшай: не ў гэтым каляным брызенце — камбінезоне, не з рукамі, што, безумоўна, агрубеюць.., а заўсёды светлай, прыгожай. Хадкевіч.
// Стаць больш грубым, нізкім (пра голас).
// перан. Страціць вастрыню, сілу. Слых ад кананады агрубеў, Сонца задыхаецца ад дыму. Панчанка.
2. Стаць вонкава нязграбным, страціць мяккасць, тонкасць (пра аблічча, выгляд).
// Страціць душэўную далікатнасць, стаць менш чулым, чэрствым. За гэту страшную пару незлічоных людскіх пакут Глечык ужо агрубеў нутром. Быкаў.

Паведаміць пра недакладнасьць