агрызак, -зка, м. Абгрызены кавалак, недаедзеная частка чаго-н. Агрызак яблыка.На стале і пад сталом валяліся крошкі, агрызкі селядцоў, скарынкі хлеба і коркі ад бутэлек. Колас.
// Рэшта якога-н. прадмета, малапрыдатная для ўжывання. Агрызак алоўка.
// перан. Зневаж. Пра чалавека і інш., якімі пагарджаюць, якія не заслугоўваюць павагі. [Анікей:] — Мы, рабочыя, прымусім гэты агрызак з царскага стала [Дзяржаўную думу] яшчэ не так заварушыцца. Гартны.

Паведаміць пра недакладнасьць