агрэгат, -а і -у, Маце, м.
1. -а. Канструктыўнае спалучэнне ў адно цэлае некалькіх машын, апаратаў для эфектыўнай сумеснай работы. Новы матор паставілі, перагрэвы зніклі, агрэгат мог працаваць хоць і цэлыя суткі без перапынку. Кулакоўскі.
// Складаная частка машыны, апарата, якая ўяўляецца як адзінае цэлае, напрыклад, рухавік аўтамабіля, каробка перадач.
2. -у. Сукупнасць мінералаў, якія складаюць горную пароду. Кожная калаідальная частачка прадстаўляе сабой агрэгат з сукупнасці многіх малекул. Гаркуша.
// Усякае рэчыва, утворанае механічным спалучэннем аднародных або разнародных частак.
[Ад лац. aggregatus — сабраны, злучаны.]

Паведаміць пра недакладнасьць