агрэсія, -і, ж. Узброены напад адной краіны на другую з мэтай захопу чужой тэрыторыі, заняволення народаў, эканамічнага ці палітычнага падпарадкавання. Ваенная, імперыялістычная, узброеная агрэсія. □ На зброю агрэсіі — атамны гром.. Навекі сваю забарону кладзём. Танк.
[Лац. aggressio — прыступ, напад.]