агульна... Першая састаўная частка складаных слоў, якая абазначае: 1) агульны, адзіны, абавязковы для ўсіх і ўсяго ў межах, вызначаных другой часткай слова, напрыклад: агульнагарадскі, агульнавайсковы, агульнаславянскі; 2) уласцівы ўсім тым, хто названы або ўсяму таму, што названа ў друг частцы слова, напрыклад: агульначалавечы, агульнадэмакратычны; 3) які датычыцца ўсіх і пашыраецца на ўсіх; уласцівы ўсім (пра якасць, уласцівасць, названую ў другой частцы складанага слова), напрыклад: агульнаабавязковы, агульнавядомы, агульнакарысны; 4) які закранае самае галоўнае, істотнае, не прыватны, не спецыяльны, напрыклад: агульнаадукацыйны, агульнатэарэтычны.

Паведаміць пра недакладнасьць