адагнацца, адганюся, адгонішся, адгоніцца; зак.
1. Адагнаць каго-н., прымусіць пайсці прэч. Хлапчукі абляпілі машыну — не адагнацца. Васілевіч.
2. Гонячы (жывёлу), аддаліцца куды-н., адысці. Мы з авечкамі адагналіся далей ад дому, каб паказаць, што нас блізка няма. Лужанін.

Паведаміць пра недакладнасьць