адагрэцца, -грэюся, -грэешся, -грэецца; зак. Вярнуць сабе страчанае цяпло, нармальны стан. Панас пазірае на фурманку.., а пасля засоўвае рукі глыбока ў кішэні паліто і там перабірае пальцамі падкладку, камечыць яе, каб хутчэй адагрэліся пальцы. Галавач. Ледзь паспее вясной Чарназём адагрэцца, — Вільгаць парай клубіцца Над цёплай зямлёй. Аўрамчык.