адапхнуць, -пхну, -пхнеш, -пхне; -пхнём, -пхняце; зак., каго-што. Адсунуць, аддаліць штуршком. Апанаваная страхам Лёдзя ўпіралася рукамі ў падбародак Кашыну і, сцяўшы зубы, намагалася адапхнуць ад сябе, але гэта не ўдавалася. Карпаў.
// Моцна напіраючы, адціснуць, прымусіць адысці. [Дзед Мікіта] адапхнуў колькі кабет і стаў наперадзе. Колас.