1. Адправіць, паслаць што-н. каму-н. Адаслаць дакументы, пасылку.
// Адправіць назад, вярнуць. [Саханюк:] — Адаслалі б вы сваю падводу дамоў, а самі тут паначавалі б. Колас.
2. Выслаць каго-н. з якой-н. мэтай, па якой-н. прычыне. З першага ж дня пасля суда, як толькі .. [Міхала Тварыцкага] адаслалі на месца, ён узяўся за работу. Чорны.
// Адправіць, пераслаць куды-н. часова. Усе ведалі, усе адчувалі, што.. будзе моцны бой. Ведаў пра гэта і Іваноў. Таму ён цвёрда вырашыў адаслаць у тыл сям'ю. Кавалёў.
3. Указаць, дзе можна знайсці падрабязную даведку; зрабіць спасылку на каго-, што-н. Адаслаць чытача да першага выдання.
Паведаміць пра недакладнасьць