адасобіць, -блю, -біш, -біць; заг. адасоб; зак., каго-што. Аддзяліць, выдзеліць з агульнага, цэлага; паставіць асобна, па-за сувяззю з іншымі. Адасобіць маладняк ад прадукцыйнай жывёлы. Адасобіць адзін працэс ад другога.
// Выдзеліць які-н. даданы член сказа ў гаворцы паўзамі і інтанацыяй, а на пісьме— знакамі прыпынку. Адасобіць акалічнасць, выражаную дзеепрыслоўным словазлучэннем.

Паведаміць пра недакладнасьць