1. Скончыць барабаніць.
2. перан. Без старання, невыразна выканаць, прачытаць што-н. Адбарабаніць верш. Адбарабаніць прамову.
3. Разм. Адслужыць, адпрацаваць доўгі час на якой-н. малацікавай рабоце, службе. Іванаў дзед, Сымон Мурашка, быў калісьці “мікалаеўскім” салдатам. Дваццаць пяць год адбарабаніў. Брыль.
4. каго і без дап. Хутка прайсці, праехаць; завезці. [Майбарада:] — То трэба было і чакаць аўтобуса. Можа абышлося б і дзешавей. Або можна было і пехатою адбарабаніць. Скрыган. — Усё, што магу для цябе зрабіць, гэта сказаць вось Пятру Іванавічу, каб ён адбарабаніў цябе на гэтым газіку на пост да старога Кузьмы. Краўчанка.
Паведаміць пра недакладнасьць