адбараніцца, -баранюся, -баронішся, -бароніцца; зак. Абараніцца ад нападу, засцерагчыся ад чыіх-н. непрыхільных, варожых дзеянняў. Дамець хоць крыкам памагаў яму, бо ведаў: не можа быць, каб Ларывон не адбараніўся. Сабаленка. [Гаспадары:]— Ой, добры чалавек, у нас мышэй і пацукоў поўна — мы ад іх адбараніцца не можам. А цябе, свежага, яны і зусім з'ядуць. Якімовіч.